Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс ядзернай бясьпекі: Беларусь 8-я сярод 24 краінаў


Чацьверты блёк Чарнобыльскай АЭС

Чацьверты блёк Чарнобыльскай АЭС

У рэйтынгу бясьпекі захоўваньня ядзерных матэрыялаў у 2016 годзе Беларусь трапіла ў лік 24 краінаў, у якіх захоўваецца ня менш за кіляграм ядзерных матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня ў ядзернай зброі.

Рэйтынг — ён называецца Індэксам ядзернай бясьпекі (Nuclear Security Index) і складаецца кожныя два гады Ініцыятывай для ядзернай бясьпекі (Nuclear Threat Initiative) ды экспэртамі часопісу The Economist — ставіць Беларусь на 8-е месца паводле забесьпячэньня беларускіх ядзерных матэрыялаў ад пакражы (Theft Ranking). У папярэднім рэйтынгу (2014) Беларусь была 9-й.

Паводле экспэртаў, якія вызначалі згаданы індэкс, найбольшая бясьпека захоўваньня ядзерных матэрыялаў — у Аўстраліі, Швэйцарыі і Канадзе, найменшая — у Індыі, Пакістане, Іране і Паўночнай Карэі.

Недзяржаўная арганізацыя пад назвай Ініцыятыва для ядзернай бясьпекі была заснаваная двума амэрыканцамі — палітыкам, былым сэнатарам Сэмам Нанам ды мэдыямагнатам і філянтропам Тэдам Тэрнэрам — у 2001 годзе для ўмацаваньня глябальнай бясьпекі шляхам зьніжэньня распаўсюджаньня ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі, а таксама для зьмяншэньня рызыкі, што зброя масавага зьнішчэньня насамрэч будзе выкарыстоўвацца.

XS
SM
MD
LG