Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перакананы, што «трэба дзякаваць Богу за гэтую стыхію»


Аляксандр Лукашэнка сёньня ўзяў удзел у нарадзе па захадах для мінімізацыі наступстваў сьнегападаў.

Ён зьвярнуў увагу, што насельніцтва бярэ актыўны ўдзел у расчыстцы дваровых тэрыторый і даручыў знайсьці магчымасьці, каб заахвоціць гэтых людзей. Напрыклад, ён загадаў паставіць для іх вайскова-палявыя кухні, забясьпечыць гарачым харчаваньнем, а таксама неабходным інвэнтаром для ўборкі сьнегу. Пра гэта перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка акрамя таго запатрабаваў аднавіць лініі электраперадач і да канца сьветлавога дня 15 студзеня забясьпечыць усіх спажыўцоў электраэнэргіяй. Многія вёскі на Магілёўшчыне дагэтуль застаюцца безь сьвятла.

Тым ня меней Лукашэнка перакананы, што «трэба дзякаваць Богу, што ён нам паслаў гэтую стыхію», бо больш шкоды прынесла леташняя засуха:

«Чым больш сёньня выпадзе сьнегу, тым хутчэй мы адновім экалягічную раўнавагу, зьвязаную са стратай вільгаці. Было б добра, каб яшчэ тры-чатыры такія цыклёны прайшлі над краінай... Ня трэба пакутаваць і стагнаць. Трэба паварушыцца, каб расчысьціць і дарогі, і падыходы, і двары. Людзі ў нас у асноўным прыстойныя, іх папрасілі, арганізавалі — яны выйшлі і папрацавалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG