Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальта, жнівень, аўтобусны прыпынак у сярэднявечным гарадку. Дзябёлая цётка, цемнаскуры афрыканец, старэнькі сьвятар і я. Паўсюдна адно камень: брукаванка і муры крыжацкіх фартэцый.

Сьпёка накатвае хвалямі. Вады ні ў кога няма. Бліжэйшая крама зачыненая; сіеста.

Цётка адляпляе блюзку ад разамлелых цыцак. Афрыканец аблізвае засьмяглыя вусны. Сьвятар лашчыць ружанец. Усе мы з надзеяй паглядаем на фантан у сьцяне, які не працуе.

Зьяўляецца маладзён з сантэхнічным чамаданчыкам, і неўзабаве з каменнай сьцяны шугае пругкі празрысты струмень.

Сьвятар п’е, пасьміхаецца і нешта шэпча. Мажліва, гэта малітва падзякі. Але мне чамусь падаецца, што ён згадвае біблейскую гісторыю пра Майсея, які здабыў ваду са скалы.

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG