Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утрыманьне тэрытарыяльных камітэтаў праўрадавай арганізацыі БРСМ будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Дзяржава ў 2016-2017 гадах працягне надаваць матэрыяльную падтрымку грамадзкаму аб’яднаньню «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі № 6 ад 13 студзеня 2016 году, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.

Як паведамляе Інтэрфакс, указам унесеныя зьмены ў аналягічны дакумэнт ад 17 сьнежня 2012 году № 559 «Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі грамадзкага аб’яднаньня „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“, у адпаведнасьці зь якім садзейнічаньне ГА» БРСМ «аказваецца» ў мэтах разьвіцьця моладзевага руху ў Рэспубліцы Беларусь«.

Апроч фінансаваньня некаторых выдаткаў аб’яднаньня, пералік якіх адсутнічае ў шырокім доступе, устаноўлена, у прыватнасьці, што бягучае ўтрыманьне тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG