Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ведамстве чакаюць пагаршэньня асноўных паказчыкаў і далейшага зьбядненьня насельніцтва.

Мінэканомразьвіцьця распрацавала новую вэрсію сацыяльна-эканамічнага прагнозу для Расеі ў 2016 годзе. З дакумэнтам азнаёміліся ў рэдакцыі газэты «Ведамасьці».

У ведамстве чакаюць пагаршэньня асноўных паказчыкаў: ВУП скароціцца на 0,8 працэнта супраць чаканага росту на 0,7 працэнта; сярэднегадавы курс рубля складзе 68,2 рубля за даляр; цана нафты Urals — 40 даляраў за барэль, інфляцыя — восем з паловай працэнтаў; адток капіталу — 50 мільярдаў рублёў.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што ў новым годзе працягнецца зьбядненьне расейцаў. Рэальная зарплата скароціцца не на 0,2 працэнта, а на тры з паловай, даходы насельніцтва — на 4 працэнты (супраць чаканых — 0,7 адсоткаў), беспрацоўе ўзрасьце да 6,3 адсоткаў. Прамысловая вытворчасьць працягне спад на 0,4 працэнта, хоць чакаўся рост на 0,6 працэнта.

Бюджэт Расеі на 2016 год зьвярстаны зыходзячы з цаны нафты 50 даляраў за барэль. Карэкціроўкі фінансавага дакумэнту ўрад плянуе распачаць у красавіку.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заклікаў падрыхтавацца да «горшага сцэнару», як гэта робяць у іншых краінах. Раней, як пісалі «Ведомости», кіраўнікам міністэрстваў і ведамстваў даручылі распрацаваць сцэнары разьвіцьця сытуацыі па іх галінах пры цане на нафту маркі Urals у 25, 35 і 45 даляраў за барэль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG