Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун: голад выкарыстоўваецца ў Сырыі як прылада вайны


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун

Генэральны сакратар ААН назваў ваенным злачынствам стварэньне голаду ў абложаных населеных пунктах у Сырыі.

У чацьвер генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун рэзка асудзіў бакі супрацьстаяньня ў Сырыі, і асабліва сырыйскія ўрадавыя сілы, за «бесчалавечнае» і «жахлівае» стаўленьне да цывільнага насельніцтва краіны.

Ён назваў стварэньне штучнага голаду ў абложаных гарадах ваенным злачынствам. «Дазвольце мне выказацца абсалютна ясна: выкарыстаньне голаду ў якасьці прылады вайны — ёсьць ваеннае злачынства,— заявіў генэральны сакратар ААН.— Назваць цывільнае насельніцтва закладнікамі было б занадта мякка: закладнікаў кормяць».

«Страшныя вобразы галадоўнікаў у горадзе Мадая — гэта сведчаньне працягу маральнай дэградацыі падчас вайны, якая ўжо і так даўно дэманструе палохаючую глыбіню чалавечай жорсткасьці», — сказаў генэральны сакратар.

У панядзелак упершыню за шмат месяцаў грузы харчаваньня прыйшлі ў Мадаю, блякаваную ўрадавымі войскамі, і ў дзве шыіцкія вёскі ў правінцыі Ідліб, якія знаходзяцца ў коле атачэньня паўстанцаў. У чацьвер туды ж паступілі дадатковыя партыі прадуктаў.

"Сёньня прадукты харчаваньня паступаюць менш чым аднаму адсотку насельніцтва Сырыі, якое знаходзіцца у стане аблогі",— паведаміў генэральны сакратар ААН.

На патрабаваньне Францыі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў ў Радзе Бясьпекі ў пятніцу адбудзецца пасяджэньне, на якім будзе прадстаўлены даклад, прысьвечаны становішчу чатырохсот тысяч сырыйцаў, якія знаходзяцца ў абложаных гарадах. З іх дзьвесьце тысяч — у раёнах, кантраляваных Ісламскай дзяржавай, сто восемдзесят тысяч — у месцах, якія знаходзяцца пад кантролем ураду, і астатнія ў населеных пунктах, якія кантралююцца апазыцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG