Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 студзеня: гадавіна адзінага візыту прэзыдэнта ЗША ў незалежную Беларусь і вечарына Гаўла ў Менску


Лава Клінтана ў Курапатах.
Лава Клінтана ў Курапатах.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск. Рух «За Свабоду» і праваабарончы цэнтар «Вясна» пры падтрымцы пасольства Чэскай Рэспублікі і амбасады Славацкай Рэспублікі праводзяць традыцыйны Вечар памяці Вацлава Гаўла. Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3). Пачатак у 18.00

Менск. «Малады фронт» запрашае на чарговае пасяджэньне «Клюбу Вітаўта Вялікага», якое будзе прысьвечана тэме стварэньня і дзейнасьці «Беларускага Згуртаваньня вайскоўцаў». Ганаровы госць — заснавальнік БЗВ Мікалай Статкевіч. «Арт-сядзіба» (пр. Незалежнасьці, 58-430). Пачатак у 18.00.

Менск. Амбасада Польшчы ў Беларусі запрашае на сумеснае калядаваньне зь сям’ёй Паспяшальскіх ў Архікатэдральным касьцёле. Два пакаленьня музыкаў, 14 чалавек з аднолькавымі прозьвішчамі, складаюць аркестр. Пачатак у 19.30.

Менск. У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А) пройдзе мерапрыемства Дзяржаўнага музэю гісторыі Літаратуры «У пошуках цішыні ...», прысьвечаны выдатнаму паэту, празаіку, перакладчыку, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янку Сіпакову. Пачатак у 17:00

У гісторыі:

1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.

1943 — у ЗША скончанае будаўніцтва самага вялікага ў сьвеце адміністрацыйнага будынка — Пэнтагона.

1991 — у Менску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.

1994 — прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам. Ён правёў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, старшынём Савету міністраў Вячаславам Кебічам, кіраўніком парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянонам Пазьняком, выступіў у Акадэміі навук перад моладзьдзю, а таксама наведаў Курапаты.

2001 — Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер стварылі Вікіпэдыю.

У памяці:

1891 — нарадзіўся Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар, перакладнік

1908 — нарадзіўся Заір Азгур, беларускі скульптар.

1918 — нарадзіўся Гамаль Абдэль Насэр, лідэр эгіпэцкай рэвалюцыі, другі прэзыдэнт Эгіпту.

1919 — забітыя Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія палітыкі, лідэры камуністычнага паўстаньня.

1929 — нарадзіўся Марцін Лютэр Кінг, лідэр барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амэрыканцаў.

1936 — нарадзіўся Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

2000 — памёр Уладзімір Шыцік, беларускі пісьменьнік-фантаст.

Цытата:

І хоць мы сутыкаемся з цяжкасьцямі сёньня і будзем сутыкацца зь імі заўтра, у мяне ўсё ж ёсьць мара. Гэтая мара глыбока ўкаранёная ў амэрыканскай мары. Я мару, што аднойчы гэтая нацыя ўзьнімецца і будзе жыць у адпаведнасьці з сапраўдным сэнсам яе прынцыпу: «Мы лічым відавочным, што ўсе людзі створаныя роўнымі».

Марцін Лютэр Кінг, з прамовы «У мяне ёсьць мара»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG