Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаныя прэтэндэнты на «Оскара»


Кадар зь фільму «Вяртанец з таго сьвету» (The Revenant)

Кадар зь фільму «Вяртанец з таго сьвету» (The Revenant)

«Вяртанец з таго сьвету» (The Revenant) мэксыканскага рэжысэра Аляхандры Гансалеса Іньярыту вылучаны на самую вялікую колькасьць намінацыяў «Оскару».

Фільм прэтэндуе на 12 намінацыяў, якія абвешчаныя Амэрыканскай акадэміяй кінамастацтваў сёньня ў Лос-Анжэлесе.

Акрамя «Вяртанца з таго сьвету», у катэгорыі «Лепшы фільм» таксама знаходзяцца такія стужкі, як «Шпіёнскі мост» Стывена Сьпілбэрга, «Марсіянін» Рыдлі Скота, «У цэнтры ўвагі» Тома Макарці.

У намінацыі за галоўную ролю знаходзіцца, сярод іншых, імя актора Леанарда дэ Капрыё, які вылучаецца на «Оскар» шосты раз (пяць папярэдніх вылучэньняў былі безвыніковыя).

Стужка «Зіма ў агні: бітва Ўкраіны за свабоду» Яўгена Афінееўскага (сумесная вытворчасьць Вялікай Брытаніі, ЗША і Ўкраіны) вылучаная на «Оскар» у намінацыі «лепшы паўнамэтражны дакумэнтальны фільм».

XS
SM
MD
LG