Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд: Працадаўца мае права чытаць асабістую перапіску супрацоўнікаў


Працадаўца мае права чытаць асабістыя паведамленьні сваіх супрацоўнікаў, адпраўленыя ў працоўны час па электроннай пошце або пры дапамозе абменных сэрвэраў.

Такое рашэньне агучыў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры, разглядаючы пазоў румынскага інжынэра Багдана Барбулеску.

У 2007 годзе Барбулеску быў звольнены пасьля таго, як працадаўца выявіў, што інжынэр выкарыстаў свой службовы акаўнт для адпраўкі асабістых паведамленьняў. Правілы фірмы, дзе працаваў Барбулеску, забаранялі супрацоўнікам весьці асабістую перапіску з службовага акаўнту ў працоўны час.

Заяўнік Барбулеску патрабаваў прызнаць дзеяньні працадаўцы парушэньнем яго права на таямніцу перапіскі, якая гарантуецца Артыкулам 18 Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. Аднак судзьдзі Эўрапейскага суду пазоў адхілілі. Яны прыйшлі да высновы, што супрацоўнік кампаніі парушыў яе правілы і што працадаўца меў права праверыць, як супрацоўнік выконвае сваю працу.

Рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека распаўсюджваецца на 47 краін Рады Эўропы, якія ратыфікавалі Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека. Беларусь не належыць да Рады Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG