Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Navi» запускае акцыю «Я за беларускую мову на Эўрабачаньні»


Музыкі просяць падтрымаць адзіную беларускамоўную песьню «Гэта Зямля» ў фінале нацыянальнага адборачнага туру Міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2016».

«Беларуская — адна з найбольш мілагучных моваў Эўропы, якую, калі чуеш, так і хочацца нешта засьпяваць. Толькі, чамусьці за 12 гадоў удзелу Беларусі ў Эўрабачаньні, нашыя прадстаўнікі ня выканалі ніводнай песьні па-беларуску!» — гаворыцца ў звароце.

Пра тое, як падтрымаць акцыю, можна прачытаць у адмысловай суполцы VK.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG