Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне абстралялі паліцэйскі пастарунак


Праз суткі пасьля кровапраліцьця ў Стамбуле ў Турэччыне зноў адбыўся напад экстрэмістаў

На паўднёвым усходзе Турцыі ў горадзе Чынар пры нападзе на паліцэйскі ўчастак забітыя пяць чалавек, сорак параненыя. Афіцыйныя крыніцы паведамілі, што выбух адбыўся позна ўвечары 13 студзеня. Горад Чынар знаходзіцца ў правінцыі Дзіярбакыр, населенай пераважна курдамі.

Пры выбуху загінулі двое, астатнія — пры абрушэньні найбліжэйшага будынка. У рэпартажах з месца падзей паведамлялася, што тыя, хто нападаў абстралялі паліцэйскі ўчастак з гранатамётаў і аўтаматаў. Адказнасьць за напад ніхто на сябе на узяў, але мясцовыя ўлады падазраюць, што яго арганізавала Курдзкая рабочая партыя.

Днём раней, 12 студзеня, у Стамбуле пры нападзе сьмяротніка на замініраваным аўтамабілі загінулі дзесяць турыстаў зь Нямеччыны. Улады заявілі, што напад быў арганізаваны ісламістамі.

XS
SM
MD
LG