Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэрыі выбухаў у Інданэзіі загінулі ня меней за 7 чалавек


Iнданэзійская паліцыя перасьледуе падазраваных пасьля сэрыі выбухаў у Джакарце
Iнданэзійская паліцыя перасьледуе падазраваных пасьля сэрыі выбухаў у Джакарце

Выбухі адбыліся недалёка ад офісу ААН і прэзыдэнцкага палацу. Прэзыдэнт краіны кажа пра тэракты і не выключае ўдзел «Ісламскай дзяржавы».

У сталіцы Інданэзіі Джакарце 14 студзеня адбылося шэсьць выбухаў. Як паведамляе BBC, на вуліцах адбываліся перастрэлкі. Выбухі адбываліся вакол вуліцы Тармін, гандлёвага і бізнэс-цэнтру Джакарты, недалёка ад прэзыдэнцкага палацу і амбасадаў розных дзяржаваў. Адзін з выбухаў адбыўся ў 150 мэтрах ад офісу ААН.

У тэрактах загінулі як мінімум 7 чалавек, піша The Guardian, у іх ліку 5 тэрарыстаў. Іншыя СМІ даюць розныя лічбы, да 17 цывільных ахвяраў па зьвестках Al Jazeera. Паведамляецца, што сярод ахвяраў тэракту ёсьць прынамсі адзін іншаземец і адзін паліцыянт.

Сьведкі распавядаюць, што адным з напрамкаў атакі быў Starbucks — некалькі нападнікаў зайшлі ў кавярню і падарвалі выбухоўку. Па прыбыцьці паліцыі пачалася страляніна, прагучалі новыя выбухі. Паліцыя перасьледавала нападнікаў, па горадзе разьмясьціліся ўзброеныя паліцыянты, снайпэры і вайсковая тэхніка, на вуліцах гучалі стрэлы. Інданэзійская паліцыя сьцьвярджае, што ўзяла сытуацыю пад кантроль, нападнікаў у горадзе не засталося, перадае Associated Press.

Пакуль невядома, ці зьвязаныя выбухі з пэўнай тэрарыстычнай групоўкай. Прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відода заявіў пра тэракт. Раней у Інданэзіі ня раз адбываліся атакі ісламістаў, новымі атакамі, «канцэртам у Інданэзіі» пагражала тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG