Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ўспамінаюць трагічныя падзеі ў Вільні ў 1991 годзе


13 студзеня 1991-га пры сутыкненьнях з савецкімі салдатамі ў цэнтры Вільні загінулі, па розных зьвестках, ад 14 да 16 чалавек.

У Літве 13 студзеня адзначаюць 25-ю гадавіну трагічных падзей у Вільні і Дзень абаронцаў свабоды.

У студзені 1991 году савецкае кіраўніцтва паспрабавала з ужываньнем узброеных сіл ўзяць пад кантроль разьвіцьцё палітычных падзей у Літве, першай з савецкіх рэспублік, якая абвясьціла ў сакавіку 1990 году незалежнасьць ад СССР.

10 студзеня прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў запатрабаваў аднаўленьня ў Літве дзеяньня савецкай канстытуцыі. 11 студзеня савецкія войскі занялі Дом друку і іншыя грамадзкія будынкі ў Вільні і яшчэ некалькіх гарадах. У ноч з 12 на 13 студзеня дзьве калёны савецкай бронетэхнікі накіраваліся ў цэнтар Вільні — да акружаных шматтысячным натоўпам парлямэнту і тэлевізійнай вежы.

Пры штурме тэлевежы загінулі, па розных зьвестках, ад 14 да 16 мірных жыхароў, амаль 150 — атрымалі раненьні. Гарбачоў заявіў раніцой, што нічога ня ведаў пра тое, што здарылася.

У жніўні 1991 года, пасьля правалу путчу ГКЧП у Маскве, Літоўская Рэспубліка была прызнана Расеяй і міжнароднай супольнасьцю. У верасьні 1991 Літва стала членам ААН, 1 траўня 2004 году ўступіла ў Эўразьвяз, 29 сакавіка таго ж года ўступіла ў НАТО.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG