Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль заклікае Менск увесьці мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў


Эўразьвяз заклікаў Беларусь «далучыцца да глябальнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены».

Гэты заклік знаходзіцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці, ведамства, якім кіруе Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні. Заява была апублікаваная ў сувязі зь першым сьмяротным прысудам у Беларусі сёлета.

«Зьмякчэньне прысудаў асобам, асуджаным на сьмерць, і запуск дыскусіі пра сьмяротнае пакараньне ў беларускім грамадзтве было б важным крокам у гэтым кірунку» — сьцьвярджаецца ў заяве ведамства спадарыні Магерыні.

5 студзеня Менскі абласны суд вынес першы ў гэтым годзе сьмяротны прысуд у Беларусі — Генадзю Якавіцкаму, абвінавачанаму па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасьцю» за забойства сваёй сужыцелькі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўны судзе Рэспублікі Беларусь.

Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», спасылаючыся на былую жонку асуджанага, першы раз Генадзя Якавіцкага асудзілі на тры гады калёніі, калі яму было 17 гадоў. Другі раз ён атрымаў 15 гадоў за забойства, адседзеў 12 гадоў і ў 2001 годзе і выйшаў на вольнае пасяленьне ў Гродзенскай вобласьці. Падчас знаходжаньня на вольным пасяленьні адбылася сутычка Якавіцкага з адным мужчынам, і ён атрымаў яшчэ тры гады турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG