Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвечны сакрэт


Каміль Пісаро, «Агарод мастака ў Эрані» (1898).
Каміль Пісаро, «Агарод мастака ў Эрані» (1898).

Прыйшоў карэспандэнт да Коласа — той дровы коле.

Завіталі піянэры да Лынькова. А ён дах латае.

Ужо за нашым часам прыехалі школьнікі ў ціхую вёсачку да бацькоў выбітнай паэткі. Папытацца, як гадавалася, пачуць пра сакрэты творчасьці. А яна і сама са сталіцы прыехала — градку праполвае. Выпрасталася, глядзіць з-пад рукі, як колісь бабулі: хто гэта там?

Падышла, павіталася. Праз адчыненае акенца ў хату:

— Мама, я крыху адвінуся.

Да сыноў:

— Хлопцы, бяжыце да дзеда, мы тут пасакрэтнічаем.

Пытаньні цікаўных як вецер разьвеяў...

— Вершы? — усьміхнулася паэтка. — Яны ў кожнага са сваёй градкі.

Натальля Плакса

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG