Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская калядная ялінка ў Таронта


Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньне беларусаў Канады зладзілі Беларускую калядную ялінку-2016.

Як расказвае актывістка згуртаваньня Ірына Тоўсьцік, удзельнікаў імпрэзы павітаў Айцец Яўген і распавёў дзеткам пра жыцьцё сына Божага, Ісуса Хрыста, пасьля чаго пачаўся спэктакль. Бацькі паставілі спэктакль паводле п’есы Сяргея Кавалёва «Шлях да Бэтлеему».


На імпрэзы завіталі калядоўшчыкі з Казой, Мядзьведзем і Буслом, якія пазабавілі дзетак і бацькоў калядкамі і гульнямі. Усе атрымалі невялікія падарункі, якія сёлета былі з Беларусі. Так літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах «Гарбузік» з макетам Лідзкага замку і набор немаўклівых паштовак «Не маўчы па-беларуску» павезьлі дадому больш за тры дзесяткі канадзкіх беларусікаў, апавядае Ірына Тоўсьцік.

Паводле яе імпрэза Беларуская ялінка прываблівае сваёй хатняй, утульнай і сьвяточнай атмасфэрай з пазытыўным зарадам энэргіі на ўвесь год.

Фотаздымкі: Алена Лявончанка і Максім Зінчук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG