Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 13 студзеня: 25 год таму савецкія войскі штурмавалі віленскую тэлевежу


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне

Дударскі клюб: Калядныя забавы — «Дударскі клюб: Калядныя забавы», Beer&Wine bar. (вул. Кульман, 9), пачатак а 19-ай.


У гісторыі:

1660 — Маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце.

1913 — выйшаў першы нумар газэты «Беларус» (выдавалася ў Вільні да 12 жніўня 1915 г.)

1948 — у Менску савецкімі спэцслужбамі забіты Саламон Міхоэлс, тэатральны актор, старшыня Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.

1991 — савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні; гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды

У гэты дзень нарадзіліся:

1893 — Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня

1927 — Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягонай літаратурнай спадчыны.

1938 — Васіль Гроднікаў, журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі». Быў знойдзены мёртвым 18 кастрычніка 2005 году у сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязана зь яго тагачаснай працай над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчне, «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадаваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.

1940 —Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

1961 — Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык, археоляг

1972 — Віталь Шчэрба, беларускі спартовец, гімнаст, алімпійскі чэмпіён

У гэты дзень памерлі:

1593 — Сымон Будны, беларускі асьветнік, філёзаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі

1885 — Іван Хруцкі, беларускі, польскі і расейскі мастак-партрэтыст

Цытата:

Калі сьляпы сьляпога водзіць, абодва ў яму ўваляцца. Ці чуеш, любы мой браце, што цябе сам Госпад перасьцерагае, абы ты ў яму не ўваліўся? Бо ў яму ўваліцца кожны, хто дазваляе, каб яго сьляпы вёў. Чаму ж ад такіх сьляпцоў не бяжым? Чаму згаджаемся, каб нас вялі?

Сымон Будны, з прадмовы да «Катэхізісу».

XS
SM
MD
LG