Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прыбіральшчыцы «Газпрома» выкралі сумку Dior за 26 тысячаў даляраў


Як паведаміў расейскі тэлеканал Lifenews, здарэньне адбылося на тэрыторыі паркоўкі бізнэс-цэнтру «Румянцава» ў Маскве.

44-гадовая прыбіральшчыца службовых памяшканьняў «Газпрому» Марыя П. ўбачыла дзьверы свайго пазадарожніка адкрытымі, а зазірнуўшы ў салён, выявіла страту.

Здабычай рабаўнікоў стала сумка, выпушчаная францускім домам моды Dior, з інкрустацыяй са скуры кракадзіла, а таксама банкаўскія карткі і дакумэнты. Характэрна, што злачынцам для ўзлому пазадарожніка і рабаваньня салёну спатрэбілася ўсяго тры хвіліны — менавіта столькі часу «Міцубісі» прыбіральшчыцы прастаяў на паркоўцы.

Паводле пацярпелай сумка, скрадзеная ў яе, каштавала 300 тысячаў расейскіх рублёў (каля 4 тысячаў даляраў).

Аднак, як заявілі тэлеканалу "«360 Подмосковье» у маскоўскім аддзяленьні Dior, цана такой сумкі складае два мільёны расейскіх рублёў.

Гэты аксэсуар з камбінаванай сіняй і чорнай скуры кракадзіла і з серабрыстай аздабленьнем стаў цэнтральным на васенне-зімовым паказе 2015 года, які дом моды Dior правёў у Парыжы. Сумку можна купіць толькі ў буціках Dior, прычым у Маскве цяпер такіх мадэляў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG