Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць паселішчаў, адключаных з-за сьнегападу ад электрычнасьці, дасягнула 650


Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведамляе, што цягам дня працягваецца адключэньне электрычнасьці ў населеных пунктах краіны.

Да гадзіны дня колькасьць пацярпелых паселішчаў, якія застаюцца безь сьвятла, дасягнула 651. Пераважна яны на тэрыторыі Берасьцейскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей.

Рамонтныя службы «Белэнэрга» аднавілі падачу сьвятла ў 100 паселішчах, дзе колькасьць жыхароў не перавышае 50 чалавек. Аднаўленчыя працы працягваюцца з ускладненьнямі: шляхі пад’езду да лініяў электраперадач пазаносіла сьнегам, на дарогах галалёдзіца, сьнежнае покрыва ўсё вышэйшае, а лёд на правадах даходзіць да 5–6 сантымэтраў у таўшчыню.

Паводле паведамленьняў Дзяржаўтаінспэкцыі, колькасьць дарожных аварыяў за час панаваньня цыклёну «Даніэла» павялічылася ўдвая. Людзкіх ахвяраў не было, але аўтаўладальнікі панесьлі матэрыяльныя страты.

XS
SM
MD
LG