Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі накіравалі зварот у Міністэрства эканомікі па выніках форуму


Падчас атыкрызіснага форуму прадпрымальнікаў

Падчас атыкрызіснага форуму прадпрымальнікаў

Патрабаваньні тыя ж, што выказваліся раней. Пакуль яны ня будуць выкананыя, прадпрымальнікі ня стануць выходзіць на працу.

На Антыкрызісным форуме 11 студзеня прадпрымальнікі не пачулі канкрэтных прапановаў ад прадстаўнікоў улады. Прагучала толькі запрашэньне ўнесьці свае прапановы ў Мінэканомікі, хоць прапановы прадпрымальнікаў ня раз высылаліся ў розныя інстанцыі. Сытуацыю ў міністэрстве абяцалі разгледзець да канца тыдня.

Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» накіравала ліст намесьніку міністра эканомікі Ірыне Касьцевіч, копіі былі высланыя ў адміністрацыю прэзыдэнта і ў Міністэрства гандлю.

Прадпрымальнікі выступілі ў лісьце з ініцыятывай аднавіць у Міністэрстве эканомікі ў Дэпартамэнце па прадпрымальніцтве дзейнасьць працоўнай групы па рашэньні праблемных пытаньняў ІП, прапанавалі ў найбліжэйшы час сфармаваць групу і правесьці першае адкрытае паседжаньне.

Таксама Міністэрству эканомікі прапануюць выступіць з ініцыятывай аб уключэньні ў Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце сяброў «Пэрспэктывы», Рады прадпрымальнікаў і асобных ІП на сталай аснове дзеля «кантролю за нарматворчасьцю ўладаў, якая закранае інтарэсы ІП».

Як асноўныя праблемы прадпрымальнікаў называюцца немагчымасьць выкананьня ўказу № 222 і нормаў тэхрэглямэнту. Прадпрымальнікі спасылаюцца на закон аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама дырэктыву Лукашэнкі пра разьвіцьцё прадпрымальніцкай ініцыятывы.

На гэты момант большасьць індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі не працуе, рынкі і гандлёвыя цэнтры збольшага пустуюць.

XS
SM
MD
LG