Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 чалавек загінулі, 15 параненыя пры выбуху ў цэнтры Стамбулу


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што сёньняшні выбух у цэнтры Стамбулу, які ўнёс жыцьці 10 чалавек, быў учынены сьмяротнікам з Сырыі.

Па словах Эрдагана, Турэччына зьяўляецца галоўнай мэтай усіх тэрарыстычных груповак рэгіёну, паколькі вядзе барацьбу супраць іх усіх.

Паліцыя лічыць, што за выбухам стаіць экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

У ліку 15 параненых падчас сёньняшняга выбуху — 6 турыстаў зь Нямеччыны, адзін — з Нарвэгіі і адзін — з Пэру.

Згодна з інфармацыяй CNN, выбух адбыўся каля адной з галоўных славутасьцяў гораду — абэліску Феадосія на плошчы Султанахмэт.

Рух транспарту ў раёне выбуху прыпынены. Над плошчай лётае верталёт.

XS
SM
MD
LG