Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшую нафтавую кампанію сьвету ацанілі ў 10 трыльёнаў даляраў


Уваход на нафтаперапрацоўчы завод у савудаўскай нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco

Уваход на нафтаперапрацоўчы завод у савудаўскай нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco

Савудаўская Арабія можа выставіць акцыі Saudi Aramco, найбуйнейшай кампаніі сьвету, на біржу.

Найбуйнейшая нафтавая кампанія сьвету, савудаўская нацыянальная Saudi Aramco, можа выставіць свае акцыі на першаснае разьмяшчэньне на біржы (IPO), піша Wall Street Journal.

Па словах прэзыдэнта Saudi Aramco Халіда Абдульазіз Аль-Фаліха, кампанія пакуль праводзіць дасьледаваньні магчымага IPO, знаходзіцца «ў сур’ёзных разважаньнях». На IPO могуць быць прынамсі часткова выстаўленыя вытворчыя і дасьледчыя актывы кампаніі і ўласна галаўная кампанія, хаця раней меркавалася, што выстаўленыя будуць нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя падразьдзяленьні.

Saudi Aramco не прадстаўляе публічна інфармацыю пра свае прыбыткі, інфармацыя пра яе рэзэрвы — дзяржаўная таямніца. Паводле незалежных ацэнак, рэзэрвы складаюць каля 265 млрд барэляў альбо 15% сусьветных запасаў нафты. Але савудаўскія чыноўнікі ацэньваюць яе ў трыльёны даляраў. Незалежны нафтавы аналітык Махамэд аль-Сабан, былы старэйшы дарадца Міністэрства нафты Савудаўскай Арабіі, ацаніў кампанію ў 10 000 000 000 000 (10 трыльёнаў) даляраў.

Тым часам цана за барэль нафты наблізілася да 30 даляраў.

XS
SM
MD
LG