Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Руская ноч» у Горадні


У Горадні ў клюбе «Калізэй» у панядзелкі праводзіцца «Russian night». На афішы напісана: «100% рускай музыкі» і «толькі руская музыка».

Плякат «рускай ночы» у гарадзенскім «Калізэі»

Плякат «рускай ночы» у гарадзенскім «Калізэі»

У клюбе адказалі, што сапраўды ў першы дзень тыдня адбываецца «проста руская вечарынка ў рускім стылі». А што гэта азначае? Што не зарубежная нейкая музыка, без усякіх апрацовак, а дапусьцім, «Руки вверх!», такое вось: «Менавіта наша руская музыка». Можа народныя строі выкарыстоўваюцца? Ну цяпер невядома, а раней бывала, адказалі на другім баку.

А, апроч як на расейскай ці на ангельскай, іншай не бывае? На польскай мове, напрыклад, ці на беларускай? Адказ: «Заўсёды граецца тое, што слухае моладзь. Дыджэі падстройваецца пад людзей, пад тое, што ім падабаецца». Між іншым, дыджэй Пятроў, які названы ў афішы, у клюбе больш не працуе.

У Горадні была заўсёды папулярная польская музыка. Аднак польскай на вечарынках у клюбе не было, хіба хто замовіць. А беларуская? Беларуская? Дыджэй глядзіць па настроі людзей, быў адказ. І беларускую могуць уключыць, галоўнае, каб людзі танчылі, каб ім падабалася. Карацей, «беларускай ночы» не было? Не, не было, але: «„Руская ноч“ усё ў сябе ўключае: гэта ня толькі нейкія расейскія выканаўцы, гэта і нашы беларускія, ёсьць жа выконваюць песьні на расейскай, Калдун, многа іх. Проста называецца „руская“, каб не падзяляць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG