Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Час Лайна» адказаў BRUTTO песьняй «Будзь трусам»


Малады менскі гурт «Час Лайна» прэзэнтуе кліп на кавэр песьні гурта BRUTTO «Будзь сьмелым».

Як паведамляе Арт Сядзіба, музыкі перайначылі верш Янкі Купалы «Будзь сьмелым» на свой лад ды запісалі песьню. Кліп зьняты ў стылі антыўтопіі з выкарыстаньнем дэкарацый, якія ствараліся пад уплывам сюжэтаў кнігі Джорджа Оруэла «1984».

Паводле музыкаў «Час Лайна», іх тэкст больш дасканала адлюстроўвае тое, што адбываецца ў Беларусі і вакол яе:

«На жаль, у новы год мы ўсе ўвайшлі такім жа чынам, як і выйшлі зь мінулага. Нічога не зьмянілася, як сядзелі, так і сядзім у сваіх норах. Мы хочам, каб словы Янкі Купалы беларусы пачулі і задушылі ў сабе нясьмелага трусіка. А пакуль гэтага ня здарыцца — зьмірыся і «Будзь трусам»

Будзь трусам!..

(тэкст гурта «Час Лайна»)

Будзь трусам, жыві ва ўтульнай нары,
Наперад ня йдзі, праўды не гавары.
Будзь трусам! Маліся на ўлады брахню,
Адвагу забі і сумленнасьць сваю.
Будзь трусам, бо лісы вакол путаюць,
Сядзі, не высоўвайся, бо, бл**зь, зьядуць.
Будзь трусам, не мар пра свабоду дарма,
А радуйся, што ў цябе ёсьць нара.
Будзь трусам, заўжды галасуй за вусы,
Цябе іншыя падтрымаюць трусы.
Будзь трусам і пэўны час будзеш жывы,
Да старасьці зможаш пражыць у нары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG