Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў у Менску


Другі тыдзень па ўсёй Беларусі пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры — прадпрымальнікі не выходзяць на працу ў сувязі з указам № 222, празь які ня могуць законна рэалізоўваць свае тавары. У сытуацыі прадпрымальнікі вінавацяць уладу, і хоць ня ладзяць масавыя вулічныя пратэсты, прынамсі адзін прадпрымальнік ужо зладзіў адзіночны пікет.

Незалежнае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва», якое яднае прадстаўнікоў малога бізнэсу, 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь» зладзіла Антыкрызісны форум, каб вызначыць далейшыя супольныя дзеяньні прадпрымальнікаў. Заля гатэлю «Беларусь» перапоўненая — на форум прыйшлі каля 1500 чалавек.

XS
SM
MD
LG