Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жодзінскім СІЗА павесіўся 20-гадовы хлопец


Жодзінская турма

Жодзінская турма

Ягор Пратасеня быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі за распаўсюд наркотыкаў. Падчас апошняй сустрэчы з маці ён казаў, што хоча скончыць жыцьцё самагубствам, каб «правучыць» сьледчых.

Пра здарэньне «Нашай Ніве» паведаміла маці Ягора Пратасені — Сьвятлана.

Паводле жанчыны, пра тое, што сын у бальніцы, ёй у пятніцу паведамілі ў жодзінскім СІЗА.

Ужо ў бальніцы яна распытала пэрсанал і даведалася, што 20-гадовага Ягора дасталі зь пятлі, і ён знаходзіцца ў цяжкім стане без станоўчай дынамікі.

«Апошні раз я бачылася з сынам 19 сьнежня, у нас была сустрэча. Ён казаў, што хоча скончыць жыцьцё самагубствам, каб „правучыць“ сьледчых. Таксама ён неаднаразова пісаў пра гэтыя пляны ў лістах, пісаў, што зь яго зьдзекуюцца, таму ён хоча засіліцца. Я яго адгаворвала, ня думала, што ён насамрэч наважыцца», — сказала Сьвятлана Пратасеня.

Атрымаць апэратыўны камэнтар ад адміністрацыі СІЗА № 8 не ўдалося.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG