Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арсені Яцанюк: мы адмовіліся ад расейскага газу, ён даражэй, чым у ЭЗ


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Украіна адмовілася ад закупу газу ў Расеі, таму што кошт газу, які набываецца ў Эўрапейскім зьвязе, ніжэйшы. Кіраўнік ураду Арсені Яцанюк заявіў увечары 10 студзеня ўкраінскаму тэлебачаньню, што Расея зь 1 студзеня выставіла Кіеву рахунак з коштам газу ў 212 даляраў за адну тысячу кубамэтраў. Паводле слоў прэм’ер-міністра Ўкраіны, сярэдні кошт газу ў Эўрапейскім зьвязе — каля 200 даляраў ЗША. Яцанюк таксама паведаміў, што Ўкраінай назапашаныя «дастатковыя» запасы газу. У цяперашні час гэтыя запасы складаюць каля 13 мільярдаў кубамэтраў, што амаль на два з паловай мільярды больш, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведаміла «Ўкраінская праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG