Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суполцы Маладога Фронту зьявіліся фотаздымкі з чарговай сустрэчы клюбу спартова-патрыятычнага клюбу «Ваяр»:

«Адбыўся чарговы выезд нашай суполкі. У праграме — адпрацоўка тактычных навыкаў з парамэдыцыны і праца са зброяй. Дзякуй ўсім, хто прыехаў. Было файна!»

Маладафронтаўцы адзначаюць, што «Ваяр» — гэта не падрыхтоўка да вайсковых дзеяньняў.

«Па-першае, мы спадзяемся, што вайны ня будзе. Мы з’явіліся як адказ грамадзтва на ўзрослую колькасьць прарасейскіх арганізацыяў, якія, на наш погляд, сапраўды рыхтуюцца да вайны. Гэта наш пратэст. Па-другое, да клюбу можа далучыцца абсалютна кожны. Мы набіраем усіх, нам піша шмат людзей. Гэта людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, адрознымі ад нашых. Нават тыя, хто чакае пагрозы з Захаду, бо яны ў „Ваяры“ сярод тых, хто будзе змагацца за Беларусь, і мы іх прымаем якраз таму, што ня хочам даводзіць сытуацыю да той, якая склалася ва Украіне» — заявіў Мікола Дземідзенка ў інтэрвію Радыё Свабода

У паведамленьні на сайце Маладога Фронту, арганізатары заклікаюць патрыётаў далучацца да «Ваяра», каб "разам мы маглі абараніць нашу Бацькаўшчыну ад расейскай агрэсіі і пракрэмлёўскай пятай калёны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG