Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына ў Менску зьдзейсьніла суіцыд, папярэдне разьвітаўшыся з суседзямі


Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэньне адбылося 9 студзеня. Ад суседзяў паступіла паведамленьне пра дым з кватэры па Старавіленскім тракце, 28. Пасьля прыбыцьця ратавальнікаў у жылым пакоі знойдзены абгарэлы труп жанчыны. Як пазьней было выяўлена, адбылося загараньне адзеньня гаспадыні кватэры — пэнсіянэркі 1957 г. н.

Жанчына ў кватэры пражывала адна. Была на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры. Днём яна разьвітвалася з суседзямі. На стале ў жылым пакоі знаходзілася запаленая сьвечка і бутэлька растваральніка. Папярэдне мяркуецца, што прычына здарэньня — суіцыд

XS
SM
MD
LG