Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі плянуюць ажыцьцявіць 16 пускаў міжкантынэнтальных ракет


У нядзелю ў Мінабароны расеі таксама заявілі аб намеры падвоіць колькасьць зэнітна-ракетных сыстэмаў С-400 «Трыюмф» у Паветрана-касьмічных сілах.

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння (РВСН) заплянавалі на 2016 год больш за 100 вучэньняў і 16 выпрабавальных пускаў міжкантынэнтальных балістычных ракет. Пра гэта ў нядзелю паведамілі ў Мінабароны Расеі. Паводле ведамства, мэта запускаў — адпрацоўка новых тэхналёгій і «кантроль тэхнічнай гатоўнасьці ракетных комплексаў».

16 пускаў міжкантынэнтальных ракет — рэкордная колькасьць выпрабаваньняў для РВСН. Пры гэтым на працягу апошніх пяці гадоў у Расеі ні разу не выканалі публічна заяўленыя пляны па запусках. У 2015 годзе з 14 заплянаваных пускаў адбыліся толькі 8, годам раней у РВСН выпрабавалі 10 ракет з 16 заяўленых.

У нядзелю ў Мінабароны таксама заявілі аб намеры падвоіць колькасьць зэнітна-ракетных сыстэмаў С-400 «Трыюмф» у Паветрана-касьмічных сілах. Такім чынам, згодна з афіцыйнымі заявамі ведамства, да канца 2016 баявое дзяжурства ў Расеі будуць несьці 8 установак С-400. Пры гэтым пяць зь іх будуць знаходзіцца ў Падмаскоўі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG