Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты ў Кыргыстане стануць кіроўцамі таксовак, каб пагутарыць з выбарнікамі


У Кыргызстане запускаецца тэлепраект «Парлямэнт-таксі», падчас якога дэпутаты Жагорку Кенеша (парлямэнту — Р.С.) мяняюць прафэсію ды сядаюць за стырно таксоўкі.

Удзельнікі праекту на некалькі гадзін стануць таксістамі ды будуць развозіць пасажыраў бясплатна, перадае Кыргызская тэлеграфная агенцыя.

Першым удзельнікам праекту «Парламент-таксі» стаў дэпутат Узарбек Жылкыбаеў. Ён падвёз двух бабуль, якія прыехалі з Лейлекскага раёна Баткенскай вобласьці да дачкі ў сяло Прыгарадныя. Бабулі усю дарогу пераказвалі свае пажаданьні дэпутату.

«Асноўная мэта тэлепраекту — умацаваньне сувязі паміж народнымі дэпутатамі й выбаршчыкамі», — паведаміў журналіст Ібраімі Нуракул уулу ў сацыяльных сеткахпіша.

Рэпартажы «Парламент-таксі» будуць транслявацца штотыдзень па мясцовых тэлеканалах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG