Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стаўрапольскім краі спэцтэхнікай раздушылі 225 кг турэцкіх мандарынаў


Больш за 220 кіляграм мандарынаў з Турцыі зьнішчылі ў Расеі па загадзе Рассельгаснагляду. Іх канфіскавалі у гандлёвым комплексе ў пасёлку Іназемцава ў Стаўрапольскім краі.

Паводле дадзеных прэс-службы, падчас маніторынгу гандлёвага комплексу ў пасёлку Іназемцава супрацоўнікі ўпраўленьня знайшлі сьвежыя мандарыны з Турцыі, завезеныя пасьля ўступленьня ў сілу забароны на імпарт турэцкіх гародніны й садавіны.

«Сьвежыя мандарыны ў колькасці 225,2 кіляграмаў былі канфіскаваныя й зьнішчаныя спосабам мэханічнага разбурэньня з выкарыстаньнем спэцыяльнай тэхнікі на палігоне „Арго“ Мінэралаводзкага раёну», — сказана ў прэс-рэлізе.

Адносіны паміж Расеяй і Турцыяй рэзка абвастрыліся праз інцыдэнт на Сырыйска-Турэцкай мяжы, дзе быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24. 28 лістапада 2015 года Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб прымяненьні спэцыяльных эканамічных мер у дачыненьні да Турцыі. У адпаведнасьці зь ім з 1 студзень 2016 года была уведзена забарона на імпарт у РФ турэцкіх гародніны йсадавіны, гвазьдзікоў, замарожанага мяса птушкі й солі.

Па дадзеных Фэдэральнай мытнай службы, найбольш буйнымі артыкуламі турэцкага аграпрамысловага экспарту ў Расёю зьяўляюцца таматы й цытрусавыя. За 10 месяцаў 2015 РФ імпартавала 300,5 тысяч тон турэцкіх таматаў (на 287,9 мільёнаў даляраў) Імпарт цытрусавых склаў 255,2 тыс. тон (на 172,3 мільёны даляраў).

XS
SM
MD
LG