Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кёльне зарэгістравана 379 заяваў ад пацярпелых у выніку нападаў


40 адсоткаў нападаў насілі сэксуальны характар.

У нямецкім горадзе Кёльн ўжо зарэгістравана 379 заяваў ад пацярпелых у выніку нападаў у навагоднюю ноч.

Паліцыя заявіла, што большасьць падазраваных — уцекачы з краінаў Паўночнай Афрыкі, многія зь якіх знаходзяцца ў Нямеччыне нелегальна. Акрамя таго, паведамляецца, што 40 працэнтаў нападаў насілі сэксуальны характар.

Высьвятленьнем абставінаў таго, што здарылася, займаюцца 100 сьледчых.

У суботу ў Кёльне сілы правапарадку, ужыўшы вадамёты, спынілі дэманстрацыю ультраправых, якія сталі кідаць у паліцэйскіх бутэлькі і пэтарды. Па словах відавочцаў, некалькі чалавек былі параненыя, у тым ліку адзін з журналістаў. У беспарадках удзельнічалі каля 800 з 1 700 актывістаў антыісламскага руху PEGIDA і мясцовай экстрэмісцкай групоўкі «За Кёльн».

Адначасова каля 1 300 чалавек праводзілі антыфашысцкі мітынг, сабраўшыся за цэнтральным вакзалам Кёльна, дзе і адбыліся масавыя напады на жанчынаў у ноч на 1 студзеня.

У адказ на шквал крытыкі на адрас уладаў за лібэралізм ў дачыненьні да мігрантаў — партыя канцлера Германіі Ангелы Мэркель ХДС / ХСС прапанавала прыняць закон аб дэпартацыі тых бежанцаў, якія абвінавачваюцца ў злачынствах або ўжо адбываюць зьняволеньне.

Мэркель заявіла, што ініцыятыва будзе абмяркоўвацца з партнэрамі па кіруючай кааліцыі, а затым паступіць на разгляд парлямэнта.

У 2015 годзе ў Нямеччыну прыбылі амаль мільён 100 тысяч уцекачоў, і яшчэ каля мільёна — паводле ацэнак нямецкіх уладаў — паспрабуюць уехаць у краіну ў 2016 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG