Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 студзеня: канькі ў Менску, дзіцячы бал у Міры, 70 гадоў ААН


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

У Нясьвіжы прапануюць наведаць тэатралізаваную экскурсію, прысьвечаная Мікалаю Радзівілу Сіротку, заснавальніку Нясьвіскай ардынацыі, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу ВКЛ. Будзе гучаць рэнэсансная музыка.

У Мірскім замку —дзіцячы калядны бал.

У Менску працягнуцца спаборніцтвы чэмпіянату Эўропы ў канькабежным спорце. Паралельна наладжваюцца масавыя катаньні на каньках для дзяцей і моладзі.

У Віцебску запаляць сьвечы памяці ненароджаных дзяцей. (цэнтральны ўваход у храм Уваскрашэньня Хрыстова а 16-й гадзіне).


У памяці

1654 — Расея пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай.

1659 — у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1946 — у Лёндане пачалася першая сэсія Генэральнай асамблеі ААН. У цэнтральнай залі Ўэстмінстэрскага палацу сабраліся дэлегацыі 51 краіны, якія падпісалі Статут ААН. На парадку дня Генэральнай асамблеі было фармаваньне галоўных органаў ААН, Рады бясьпекі, пытаньне пра бюджэт арганізацыі, абраньне генэральнага сакратара. На гэтай асамблеі генэральным сакратаром быў абраны міністар замежных справаў Нарвэгіі Тругвэ Лі. Беларусь далучылася да ААН у кастрычніку 1945 году.

1972 — у вёсцы Вязынка адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1980 — у Менску заснаваны літаратурны музэй народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Вільня. Студзень 1991.
Вільня. Студзень 1991.

1991 — прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў запатрабаваў ад Вярхоўнага Савету Літвы адмены акту аб незалежнасьці і аднаўленьня савецкай канстытуцыі. У наступныя дні гэта патрабаваньне было падмацаваная вайсковай сілай, што закончылася штурмам віленскага тэлецэнтру і грамадзянскімі ахвярамі. Пазьней літоўскі суд асудзіў шэраг вінаватых па гэтай справе, некаторыя дагэтуль знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Генэрала Ўладзіміра Ўсхопчыка, які ў той час камандаваў Віленскім гарнізонам, а пазьней быў намесьнікам міністра абароны Беларусі, Менск адмовіўся выдаць у Літву. Каб абвясьціць Гарбачова падазраваным ці нават сьведкам па справе 13 студзеня 1991 году ў літоўскай пракуратуры не хапіла дадзеных.

Цытата на памяць


«Прыпісваць Гарбачову з аднаго боку перабудову, а з другога канец халоднай вайны і каляпс Савецкага Саюзу недарэчна. Ён рабіў абсалютна супрацьлеглае — ён спрабаваў іх уратаваць, і тое, што гэта яму не ўдалося, зусім не падстава, каб цяпер сьвяткаваць дзень яго народзінаў.»

Уладзімір Букоўскі, дысыдэнт савецкіх часоў.


( У 2011 годзе, сувязі з урачыстым прыёмам у Лёндане, прымеркаваным да 80-годзьдя Гарбачова, Букоўскі падаў заяву ў суд з патрабаваньнем арыштаваць юбіляра за злачынствы супраць чалавечнасьці. )

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG