Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 20 гарадах Польшчы прайшлі мітынгі ў абарону грамадзкіх СМІ


У Варшаве каля будынку Польскага грамадзкага тэлебачаньня тысячы дэманстрантаў скандавалі: «Абаронім дэмакратыю!», «Свабодныя СМІ — вольная Польшча!»

У 20 польскіх гарадах у суботу прайшлі мітынгі ў абарону грамадзкіх СМІ, якім, на думку арганізатараў акцый — Камітэта ў абарону дэмакратыі — пагражае ператварэньне ў СМІ дзяржаўныя, гэта значыць падначаленыя кіруючай партыі.

«СМІ зьяўляюцца вельмі важным абаронцам дэмакратыі. Калі журналісты ня змогуць пільна сачыць за ўладамі, то людзі ня будуць ведаць, што гэтыя ўлады робяць», — сказаў лідэр Камітэта ў абарону дэмакратыі Мацей Кіёўскі.

Між тым, у пятніцу кіраўнік Польскага грамадзкага тэлебачаньня Яцэк Курскі, прызначаны напярэдадні на гэтую пасаду ўжо па новых правілах, заявіў: «Для мяне гэтая пасада — вялікі гонар і абавязацельства вярнуць грамадзкаму тэлебачаньню стандарты сумленнай інфармацыі».

У часы камунізму Курскі быў актывістам апазыцыі, ва ўжо свабоднай Польшчы — працаваў у TVP, а ў апошнія гады быў дэпутатам Сойму, а затым Эўрапейскага Парлямэнту.

Характэрна, што ў Варшаве адзін з выступоўцаў — Славамір Серакоўскі — праз прадстаўнікоў расейскіх ТБ перадаў прывітаньне кіраўніцтву РФ, паколькі, па яго словах, ніхто цяпер так ня радуецца таму, што адбываецца ў Польшчы, як Уладзімер Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG