Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэтро ў Нью Ёрку магчыма пачуць гутаркі на розных мовах. Амаль кожны трэцi размауляе па-руску. Шмат народу гавораць па-польску. Апошнiм часам штодзень чую мяккую і сьпеўную ўкраiнскую мову. Знаёмые словы вылучаюцца ў агульным хоры, і я мiжволi прыслухоўваюся да iх. Вядома, калі пачую ў гэтым тлуме беларускiя словы, то адразу паварочваюся да тых, хто іх гаворыць.

Дзьве русявыя прыгажунькi размаўлялi пра свае дзявочыя справы. Гадоў iм было па пятнаццаць, ня болей. Неяк няёмка было зьвяртацца да iх, але я пераадолеў сваю сарамлiвасьць:

– Вы зь Беларусi прыехалi?

– Не, – адказалi яны. – Мы – тутэйшыя!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG