Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У агракамбінаце «Дзяржынскі» загінула каля 25 тысяч птушак


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе Менская абласная ўправа Міністэрства надзвычайных сытуацый, каля 25 тысяч птушак загінула ў агракамбінаце «Дзяржынскі» каля вёскі Багрыцаўшчына Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці.

Паведамленьне пра здарэньне паступіла прыкладна а 14 гадзіне 8 студзеня. Канчатковая колькасьць загінулай птушкі, нанесеная матэрыяльная шкода і прычына гібелі ўсталёўваюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG