Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэфа паліцыі ў Кёльне звольнілі за няздольнасьць абараніць жанчын


Кёльн.

Кёльн.

Вольфганга Альбэрса, якому 60 гадоў, датэрмінова накіравалі ў адстаўку ў сувязі з падзеямі навагодняй ночы. Паліцыя аказалася няздольнай перашкодзіць масавым нападам на жанчын, якія рабілі маладыя мужчыны, пераважна з шэрагаў мігрантаў.

Колькасьць заяваў пацярпелых вырасла да 200, жанчыны скардзяцца на тое, што іх абражалі, абкрадалі, сэксуальна дамагаліся. Шэфа паліцыі крытыкавалі за тое, што пра маштабы інцыдэнтаў інфармаваў позна і замоўчваў зьвесткі пра паходжаньне нападнікаў. Паводле нямецкага друку, ён таксама адмовіўся ад падмогі, якую яму прапаноўвалі.

Кіраўнік МЗС фэдэральная зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Ральф Егер патлумачыў неабходнасьць адстаўкі тым, каб «аднавіць давер грамадзкасьці да паліцыі і яе дзеяздольнасьць».

Масавыя парушэньні парадку ў Кёльне і іншых нямецкіх гарадах з удзелам мігрантаў сталі падставай для заявы славацкага прэм’ера Робэрта Фіца. Ён патрабуе тэрміновага скліканьня надзвычайнага саміту Эўразьвязу, а таксама ўвядзеньня міжнародных сіл для аховы шэнгенскай зоны.

XS
SM
MD
LG