Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны: на жанчын у Кёльне нападалі заяўнікі на атрыманьне прытулку


Кёльнскі вакзал

Кёльнскі вакзал

Улады Нямеччыны заявілі, што сярод тых, хто ўдзельнічаў у нападзе на жанчын напярэдадні Новага году ў раёне вакзалу ў Кёльне, былі 18 чалавек, якія падалі заявы на атрыманьне прытулку.

Прэс-сакратар МУС Нямеччыны Тобіяс Пляйт паведаміў, што падазраваныя затрыманыя фэдэральнай паліцыяй. Паводле Пляйта, паліцыя выявіла імёны трыццаці аднаго чалавека, якія прынялі ўдзел у гвалтоўных дзеяньнях.

Ён таксама сказаў, што пераважная большасьць з 32 злачынных дзеяньняў, зафіксаваных фэдэральнай паліцыяй у навагоднюю ноч, была зьвязаная з крадзяжамі і цялеснымі пашкоджаньнямі. Трое з затрыманых бралі ўдзел у нападах сэксуальнага характару, але паліцыя не назвала іхных імёнаў.

Гвалтоўныя дзеяньні і рабаваньне жанчын у навагоднюю ноч у шэрагу гарадоў Нямеччыны выклікала хвалю абурэньня па ўсёй краіне і рост антымігранцкіх настрояў.

XS
SM
MD
LG