Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Савудаўскай Арабіі: вайны з Іранам ня будзе


Міністар абароны Савудаўскай Арабіі віцэ-кронпрынц Мухамад бін Салман
Міністар абароны Савудаўскай Арабіі віцэ-кронпрынц Мухамад бін Салман

Міністар абароны Савудаўскай Арабіі віцэ-кронпрынц Мухамад бін Салман сказаў, што савудаўска-іранскай вайны ня будзе, бо такі ўзброены канфлікт стане сапраўднай катастрофай.

У сваім першым інтэрвію выданню The Economist кронпрынц сказаў, што Эр-Рыяд не дапусьціць гэтай катастрофы. Ён таксама сказаў, што Сырыя не жадае лічыць Іран сваім галоўным ворагам.

Нагадаем, у Пэрсыдзкай затоцы ўзьнік востры дыпляматычны крызіс на фоне пакараньня савудаўскага шыіцкага багаслова Німра ан-Німра. Падчас акцый пратэсту супраць гэтага пакараньня іранскія дэманстранты напалі на савудаўскую амбасаду ў Тэгеране і консульства ў Машхадзе.

У адказ Савудаўская Арабія, Бахрэйн, Самалі і Джыбуці разарвалі дыпляматычныя дачыненьні з Іранам. ААЭ панізілі ўзровень кантактаў, Катар і Кувэйт адклікалі сваіх амбасадараў з Ірану, а Судан выслаў іранскага амбасадара.

Іран увёў эканамічныя санкцыі супраць Савудаўскай Арабіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG