Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сяджу. Мэдытую»

  • Тацяна Поклад

Артура Мічэлена, «Генэрал Міранда ў вязьніцы» (1896).

Артура Мічэлена, «Генэрал Міранда ў вязьніцы» (1896).

Гэта назва дакумэнтальнай стужкі, створанай у Ізраілі.

На волі людзі часам абіраюць добраахвотную 10-дзённую «адседку» ў ізаляцыі. Мэдытуюць.

Пасьля курсу цягне на добрыя справы. Напрыклад, навучыць «сядзець» вязьняў. Валянтэры ладзяць курсы ў турмах і самі жывуць там.

А ў Беларусі так можна? Ну, можа ня разам зь міністрам унутраных справаў, як у Індыі, якая была першай... У Беларусі будзе іначай, але будзе.

Калі нешта пачнуць у адной турме, гэта ідзе і ў іншыя: Ізраіль і ЗША, Мьянмар і Новая Зэляндыя, Тайлянд, Тайвань, Манголія, Брытанія... І зьявяцца рэпартажы пра мэдытацыю ў «Валадарцы» і беларускі сіквэл «Сяджу. Мэдытую — 2».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG