Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка патлумачыў, што гуляў у хакей «на ўколах»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка пашкодзіў калена ў адной з гульняў, таму ў Калядным турніры на лёд яго выпускалі пераважна на першы пэрыяд.

У часе фіналу XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакею Аляксандар Лукашэнка нячаста выходзіў на лёд у другім і трэцім пэрыядзе, што ён патлумачыў траўмай калена, перадае БЕЛТА.

«Я ж на ўколах гуляю, — патлумачыў Лукашэнка рэдкія выхады на лёд. — Калена пашкодзіў у другой гульні, таму давялося выходзіць ня так часта, і не павінен быў перашкаджаць камандзе. Трэнэр скараціў і пачаў трыма тройкамі гуляць, пакінуў самых хуткіх, самых лепшых, каму выходзіць на лёд. Мы ж тут не паказухай займаемся, а працуем, і галоўная дзейная асоба ў камандзе — не прэзыдэнт, а трэнэр. Матч выдаўся цяжкім, няхай маладыя гуляюць, трэба даваць ім дарогу».

У фінале турніру каманда Лукашэнкі гуляла са зборнай Фінляндыі. Беларуская каманда перамагла зь лікам 2:1 і ў дзявяты раз стала пераможцам турніру аматараў хакею, які арганізуюць «Прэзыдэнцкі спартыўны клюб», Мінспорту Беларусі, Беларуская фэдэрацыя хакею і Менгарвыканкам.

Некаторыя, але ня ўсе віды абязбольваючых забароненыя на спартовых турнірах, спартовыя фэдэрацыі дапускаюць выкарыстаньне абязбольваючых толькі пры наяўнасьці рэцэпту і вострай неабходнасьці. Рэглямэнту Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакею ў вольным доступе няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG