Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд у Гаазе разгледзіць пазоў Каламойскага да Расеі


Ігар Каламойскі

Ігар Каламойскі

Сталы трацейскі суд у Гаазе прыняў да разгляду пазоў украінскага бізнэсоўца Ігара Каламойскага да Расеі.

Як паведамляе Reuters, пазоўнікамі выступаюць Ігар Каламойскі і кампанія-эксплюатант ТАА «Аэрапорт Бэльбэк». Прэтэнзіі тычацца пасажырскага тэрміналу ў Сэвастопальскім аэрапорце Бэльбэк, на кіраваньне якім, як сьцьвярджае прадпрымальнік, у яго ёсьць правы да 2020 году. Заяўнікі зазначаюць, што Расея парушыла двухбаковую дамову пра інвэстыцыі з Украінай.

Суму пазоўных патрабаваньняў суд не назваў, аднак раней называлася лічба ў 15 мільёнаў даляраў. Пазоў быў пададзены Каламойскім каля году таму, яшчэ ў бытнасьць яго губэрнатарам Днепрапятроўскай вобласьці.

Паводле паведамленьня Гааскага суду, пазыцыя Масквы заключаецца ў тым, што інстанцыя не валодае юрысдыкцыяй для разгляду названага пазову, і ў слуханьнях, якія традыцыйна праходзяць за зачыненымі дзьвярыма, прадстаўнікі Расеі ўдзельнічаць не зьбіраюцца.

Экс-камандзір гарнізону аэрадрому «Бэльбэк» Юлій Мамчур, які шырокай публіцы стаў вядомы пасьля таго, як падчас анэксіі Крыму абараняў авіябазу пад Сэвастопалем ад узброеных расейскіх вайскоўцаў, падтрымлівае пазоў Каламойскага:

Юлій Мамчур

Юлій Мамчур

«Аэрадром заўсёды вельмі важны, а такі аэрадром як „Бэльбек“ — стратэгічна важны. Пасьля сакавіцкіх падзеяў 2014 году мы бачым, што акупанты найперш занялі наш аэрапорт, таму што яго важнасьць цяжка пераацаніць. Правільна зрабіў Каламойскі, што падаў у суд на Расею. Чым больш такіх пазоваў будзе ў міжнародных судах, тым мацнейшым будзе ціск на Расею», — сказаў Мамчур.

Ён таксама паведаміў, што ініцыятыва акупацыйнай улады Сэвастопаля наконт таго, што «Бэльбэк» будзе прымаць цывільныя рэйсы, ня мае будучыні.

«За часамі Савецкага саюза, вядома, аэрадром быў ваенным, таму што сам Сэвастопаль быў закрытым. У часы Ўкраіны аэрадром разьвіваўся як аэрадром падвойнага прызначэньня — ваенны сэктар і грамадзянскі. Мы выконвалі абедзьве задачы. А вось для расейцаў грамадзянскі сэктар важны, для іх важна засноўваць на аэрадроме зьмешаную дывізію або полк. Яны шмат чаго кажуць, але грамадзянскія ляйнэры туды ня лётаюць», — перакананы палкоўнік Юлій Мамчур.

Аэрадром «Бэльбэк», лістапад 2014 году

Аэрадром «Бэльбэк», лістапад 2014 году

XS
SM
MD
LG