Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 студзеня 2016: Мошчы апостала Андрэя Першазванага ў Менску


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У храм Аляксандра Неўскага (на Вайсковых могілках) прыбудзе з грэцкай выспы Корфу каўчэг з мошчамі апостала Андрэя Першазванага, Хрыстовага вучня. Пачатак сустрэчы а 08.45. Пакланіцца мошчам змогуць усе жадаючыя.

На тэрыторыі прыходу Іверскай іконы Божай Маці ў Гомелі (вул. Быхаўская, 115) ад 10.00 да 12.00 адбудзецца Калядны дабрачынны кірмаш. На кірмашы можна будзе набыць вырабы ручной працы. Сабраныя сродкі пойдуць на куплю падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі.

У Сьвята-Духавым катэдральным саборы ў Менску ад 16.00 да 20.00 адслужаць Калядную вячэрню, на якую запрошана кіраўніцтва Беларусі і сталіцы.

У гісторыі:

1911 — нарадзіўся Ўладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі.

1919 — Менск абвешчаны сталіцаю БССР.

1924 — нарадзіўся Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.

1936 — нарадзіўся Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

У памяці:

1896 — памёр Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.

1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.

1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.

Цытата:

Як раньш, пяе
І ў сэрца б’е
Сумны тон.

То, восень, іх
Бальных тваіх
Скрыпак, стогн.

Чу! Часу ўдар!
Бляднее твар,
Рвецца ўздых:

Ўстаў карагод
Мінулых год,
Дзён былых.

А віхр ліхі,
Што ў лісьць сухі,
Дзьме ў мяне.

Нясе туды,
Нясе сюды,
Ў даль імкне.

Поль Вэрлен, «Асеньня песьня» (пераклад Максіма Багдановіча).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG