Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх маскоўскі лічыць, што Масква вядзе ў Сырыі вайну па «абароне Айчыны»


Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выказаў падтрымку дзеяньням Крамля ў Сырыі.

Сказаўшы, што Сырыя зьяўляецца «ў літаральным сэнсе» суседам Расеі, ён параўнаў расейскія баявыя дзеяньні ў гэтай краіне з «абаронай Айчыны».

У інтэрвію тэлеканалу Россия-1, якое трансьлюецца 7 студзеня, кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы падкрэсьліў, што перамога «тэрарызму ў Сырыі» магла б прынесьці народу Расеі няшчасьці і бедзтвы. Таму, як падкрэсьліў патрыярх, вайна ў Сырыі зьяўляецца для Расеі «абарончай» і «справядлівай».

Расейская праваслаўная царква адзначае сёньня Раство Хрыстова. У маскоўскім храме Хрыста Збаўцы ў ноч на чацьвер адбылася ўрачыстая служба. Набажэнства па традыцыі ўзначаліў Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Раней у сваім сёлетнім калядным пасланьні кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы заклікаў вернікаў маліцца аб спыненьні варожасьці ва Ўкраіне, а таксама аб хрысьціянах іншых краін, якія цярпяць ад узброеных канфліктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG