Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Жадаю веры ў будучыню і вытрываласьці


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася са сьвяточным прывітаньнем да беларусаў.

Дарагая суродзічы! Дарагія сябры!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас са сьвятам Божага Нараджэньня! Жадаю кожнаму з вас добрага здароў’я, асабістага шчасьця і плёну ў працы.

Усім нам, дарагія суродзічы, жадаю веры ў будучыню і вытрываласьці. Пераадолеем усе цяжкасьці, усе зьдзекі над нашай культурай, усе пагрозы нашаму існаваньню на гэтай зямлі. Разам мы адродзім наш край, мы зробім яго вольнай і заможнай дзяржавай у сям’і эўрапейскіх дзяржаваў.

Дык шчасьлівага 2016 году, дарагія суродзічы! Жыве Беларусь!

XS
SM
MD
LG