Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вырашаецца пытаньне аб падаўжэньні візаў беларускім турыстам, якія знаходзяцца ў чэскай бальніцы


Шпіталь у Градцы Кралавэ, дзе знаходзяцца параненыя беларускія турысты

Шпіталь у Градцы Кралавэ, дзе знаходзяцца параненыя беларускія турысты

Пра гэта у Твітэры паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі:

«Консульскі супрацоўнік пасольства ў Чэхіі працуе ў горадзе Нахад, у бальніцы якога знаходзяцца чацьвёра пацярпелых. Вырашаецца пытаньне аб падаўжэньні візаў».

Раней МЗС паведамляла, што калі лекары прымуць станоўчае рашэньне, то трое непаўналетніх, пацярпелых у ДТЗ, і трое суправаджальнікаў сёньня выедуць на радзіму.

Паводле МЗС, у Чэхіі пасьля інцыдэнту зь беларускім аўтобусам застаюцца дзевяць грамадзянаў Беларусі — шасьцёра пацярпелых і трое суправаджальнікаў.

Чакаецца, што ўвечары 7 студзеня ў Беларусь вернуцца аўтобусам беларускія турысты, якія трапілі ў ДТЗ у Чэхіі. Пра гэта БелТА паведамілі ў кампаніі «Сільвертур», якая прадставіла транспарт для перавозкі турыстаў. Як паведамілі ў «Кампаніі Боншанс», якая зьяўляецца арганізатарам паездкі, усе турысты застрахаваныя ў дзьвюх беларускіх страхавых кампаніях.

XS
SM
MD
LG