Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Ізраільскі бок робіць памылку


Міністэрства замежных спраў Беларусі
Міністэрства замежных спраў Беларусі

У сувязі з рашэньнем Ізраіля закрыць сваю амбасаду ў Менску Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасьці, таксама вымушаная распачаць комплекс мераў па завяршэньні дзейнасьці сваёй дыпмісіі ў Тэль-Авіве.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Паводле беларускага боку, «звычайная дыпляматычная практыка такая, што на закрыцьцё амбасады адказваюць аналягічным чынам».

«Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас зьвязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь зьяўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазытыўную дынаміку двухбаковых адносінаў у розных сфэрах. Падобны няправільны крок ужо зьдзяйсьняўся нашымі ізраільскімі партнэрамі ў 2003 годзе, і менш чым праз год ім давялося яго выпраўляць», — гаворыцца ў камэнтары МЗС.

Беларускі бок лічыць, што падтрыманьне адносінаў паміж Беларусьсю і Ізраілем на ўзроўні амбасадаў ёсьць «аб’ектыўнай неабходнасьцю, а аднаўленьне іх дзейнасьці — толькі пытаньне часу».

У паведамленьні МЗС Беларусі ў Твітэры адносна закрыцьця ізраільскай амбасады гаворыцца:

«Ізраільская амбасада ў Менску адкрывалася двойчы. У нас кажуць, што Бог любіць Тройцу. Каляднае».

Як паведамляе выданьне Jerusalem Post, міністэрства замежных спраў Ізраілю абвясьціла пра намер закрыць пяць са сваіх 106 замежных місіяў у мэтах эканоміі сродкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG