Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кошт барэля нафты Brent абваліўся ніжэй за 33 даляры


Кошт барэля нафты маркі Brent у чацьвер зваліўся ніжэй за 33 даляры, страціўшы яшчэ 4 працэнты. У 11 гадзін раніцы па маскоўскім часе барэль Brent гандляваўся за 32 даляра і 26 цэнтаў. Гэта самая нізкая цана з красавіка 2004 году.

Аналітыкі прагназуюць далейшае падзеньне коштаў на нафту да 30 даляраў за барэль на працягу наступных дзесяці дзён, паведамляе Bloomberg.

Рэзкае падзеньне сусьветных цэн на нафту працягваецца на фоне абвалу на кітайскім фондавым рынку. У чацьвер пасьля падзеньня каціровак на 7 адсоткаў уладам Кітая давялося зачыніць таргі.

У сераду зьніжэньне паказалі амэрыканскія і эўрапейскія фондавыя індэксы. На фоне падзеньня цаны на нафту патаньнеў і расейскі рубель: на таргах у сераду курс даляра перавысіў 75 рублёў.

Дадатковы нэгатыўны эфэкт на нафтавыя кошты аказалі зьвесткі аб запасах вуглевадародаў у ЗША. Хоць запасы сырой нафты за мінулы тыдзень троху скараціліся, рэзэрвы бэнзіну падскочылі амаль на 11 мільёнаў барэляў, што стала максымальным павелічэньнем паказчыка з 1993 году.

Акрамя гэтага, на падзеньне нафтавых каціровак аказвае ўплыў сытуацыя на Блізкім Усходзе. У прыватнасьці, абвастрыўся канфлікт паміж Савудаўскай Арабіяй і Іранам пасьля пакараньня Эр-Рыядам шыіцкага прапаведніка.

XS
SM
MD
LG