Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра скарачэньне золатавалютных рэзэрваў краіны па выніках сьнежня мінулага году.

У нацыянальным вызначэньні аб’ём золатавалютных рэзэрваў паменшыўся на 444 млн даляраў і на 1 студзеня 2016 году склаў 4 467, 6 млн даляраў у эквіваленце.

Зьніжэньне аб’ёму золатавалютных рэзэрваў тлумачыцца «пагашэньнем урадам і Нацбанкам Рэспублікі Беларусь зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме».

У цэлым па выніках 2015 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў вызначэньні МВФ скараціліся на 883,3 млн даляраў, у нацыянальным вызначэньні — на 1248,4 млн даляраў ЗША, паведамляе прэс-служба Нацбанку.

XS
SM
MD
LG